КонкурсМикашевичиНовости районаОбщество
Агульны поспех супрацоўнікаў пракуратуры раёна і журналістаў «Лунінецкіх навін»
У Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь падвялі вынікі XV творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
Як расказаў намеснік пракурора Лунінецкага раёна Аляксандр Кахавец, які прысутнічаў на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання, калектыў нашага нагляднага ведамства на чале з Юрыем Пракапчуком адзначаны дыпломам лаўрэата ў намінацыі “Лепшы цыкл матэрыялаў у сродках масавай інфармацыі аб дзейнасці пракурора ў крымінальным працэсе”.
– Агульны поспех стаў вынікам плённага супрацоўніцтва з раённай газетай, – расказаў Аляксандр Сяргеевіч. – Спадзяемся, што і надалей работа пракуратуры будзе шырока асвятляцца на старонках “Лунінецкіх навін”.