Купалле ў Мікашэвічах
КультураМикашевичиНовости районаОбщество

Купалле ў Мікашэвічах

У Мікашэвічах на беразе штучнага басейна на скрыжаванні вуліц Азёрная і Паркавая прайшло свята «Купалле».

Арганізатарамі мерапрыемства пры патрымцы гарвыканкама выступілі мясцовыя Цэнтр дзіцячай творчасці, дзіцячая музыкальная школа мастацтвау‌, Палац культуры «Граніта», любаньскі дуэт «Росы Полесья».

Сумеснымі намаганнямі яны дапамаглі ўдзельнікам свята даведацца шмат цікавага пра гісторыю народнага свята і яго абрады. А яшчэ у́сіх чакалі канцэрт, вясёлыя конкурсы і гульні. Кульмінацыяй вечара сталі запальванне вялікага купальскага вогнішча і ваджэнне карагодаў, а таксама дыскатэка.

Відэа са свята тут

Наталля Лялюк

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть