Культура
Кветкі для аўталэдзі
Актывісты пярвічнай арганізацыі БРСМ політэхнічнага каледжа сумесна з супрацоўнікамі ДАІ РАУС выйшлі на вуліцы Лунінца, каб напярэдадні 8 Сакавіка павіншаваць вадзіцеляў-жанчын.
Цалкам законнай прычынай спынення аўтамабіляў стала ўручэнне цюльпанаў і паштовак. Жанчыны, здавалася, былі толькі рады спыніцца па патрабаванні. За паўгадзіны акцыі актывісты павіншавалі каля дваццаці аўталэдзі. Не засталіся без падарункаў і жанчыны-пешаходы, ім былі ўручаны сімвалічныя паштоўкі.