Лунінчане знайшлі аднадумцаў на Міншчыне
КультураНовости районаОбщество

Лунінчане знайшлі аднадумцаў на Міншчыне

Творчым людзям душэўныя сустрэчы проста неабходны, таму што ў іх чэрпаюцца сілы для новых здзяйсненняў, нараджаюцца цікавыя, крэатыўныя ідэі, знаходзяцца аднадумцы. Самадзейныя артысты з Дзятлавіцкага ЦСДК трапіць на свята традыцыйнай культуры да вядомага знаўцы беларускай спадчыны і, асабліва, народных танцаў Сяргея Выскваркі, што знаходзіцца ў горадзе Любань Мінскай вобласці.

Пра сустрэчу можна расказваць шмат, бо яна была багатай на ўражанні. Адзначу, што ўсе прысутныя з задавальненнем дзяліліся сваёй творчасцю, прывезенай з розных куткоў Беларусі. Народны ансамбль народнай песні “Світанак” і дзіцячы фольклорны калектыў “Дзятлавіцкі падлесак” годна прадставілі Лунінеччыну, пачуўшы цёплыя апладысменты і авацыі.

Дадому землякі вярнуліся стомленыя, але шчаслівыя. Шчыра ўдзячны кіраўніцтву за магчымасць дакрануцца да нашай спадчыны.

Галіна КУЛІЦКАЯ, дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы Лунінецкага раёна.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть