КультураНовости районаОбщество
Лунінчане знайшлі аднадумцаў на Міншчыне
Творчым людзям душэўныя сустрэчы проста неабходны, таму што ў іх чэрпаюцца сілы для новых здзяйсненняў, нараджаюцца цікавыя, крэатыўныя ідэі, знаходзяцца аднадумцы. Самадзейныя артысты з Дзятлавіцкага ЦСДК трапіць на свята традыцыйнай культуры да вядомага знаўцы беларускай спадчыны і, асабліва, народных танцаў Сяргея Выскваркі, што знаходзіцца ў горадзе Любань Мінскай вобласці.
Пра сустрэчу можна расказваць шмат, бо яна была багатай на ўражанні. Адзначу, што ўсе прысутныя з задавальненнем дзяліліся сваёй творчасцю, прывезенай з розных куткоў Беларусі. Народны ансамбль народнай песні “Світанак” і дзіцячы фольклорны калектыў “Дзятлавіцкі падлесак” годна прадставілі Лунінеччыну, пачуўшы цёплыя апладысменты і авацыі.
Дадому землякі вярнуліся стомленыя, але шчаслівыя. Шчыра ўдзячны кіраўніцтву за магчымасць дакрануцца да нашай спадчыны.
Галіна КУЛІЦКАЯ, дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы Лунінецкага раёна.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram