Маці, матуля, мама… Нікога няма даражэй!
Культура

Маці, матуля, мама… Нікога няма даражэй!

Дарагія матулі!

Прыміце шчырыя віншаванні з вашым днём!

Быць маці – гэта не толькі вялікае шчасце, але і цяжкая праца, вялікая адказнасць. Ва ўсе часы жанчына-маці была ахоўніцай сямейнага ачага, увасабленнем міру і згоды, сімвалам мудрасці.
Не толькі прыгажосць, якой кожная з вас шчодра надзелена ад Бога і стваральніцамі якой вы з’яўляецеся, выратуе свет, але і ваша бясконцая мацярынская дабрыня, чысціня вашых душ, цярплівасць і спагадлівасць. Усё найлепшае ў жыцці пачынаецца з вас – пяшчотных, уважлівых, любячых і любімых.

Жадаю ўсім вам міру і дабра, душэўнага спакою, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Хай ваша самаадданасць вернецца падзякай і павагай дзяцей і ўсяго грамадства, а кожны ваш дзень будзе напоўнены клопатам і падтрымкай. Здароўя вам, кахання і разумення!

Сяргей КАРПЕЦ, дырэктар ААТ «Лунінецкі малочны завод”.


Мама… Адно слова, чатыры літары, а колькі любові і пяшчоты, колькі клопату, перажыванняў, колькі веры і надзеі стаіць за гэтым словам! Маму можна назваць адзіным чалавекам, які зразумее, заўсёды будзе пра цябе клапаціцца, які будзе любіць, нягледзячы ні на што! Матуля – наш самы верны сябар і рарадца, у сям’і – самы прафесійны выхавальнік і лекар. Увогуле яна – самы лепшы чалавек у свеце!

Сёння ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці. Гэтае свята можна назваць адным з самых светлых, самых добрых і самых цёплых у годзе. Бо менавіта сёння мы ўшаноўваем і віншуем самых родных і дарагіх жанчын на зямлі.

Асноўны састаў калектыву ААТ “Лунінецкі малочны завод”, а таксама філіяла “Лобчан-скае” і ГУП “Фірменны гандаль” – жанчыны. Як хораша і быццам пра іх сказана:

“І калі жанчына — слова святое,
То тройчы святое — жанчына-маці”.

Безумоўна, матуль трэба фатаграфаваць у дамашніх умовах, разам з блізкімі людзьмі. Мы ж зрабілі па-іншаму. Напярэдадні свята завіталі на ААТ “Лунінецкі малочны завод” і літаральна на хвілінку адарвалі нашых гераінь ад спраў. Пагутарылі з тымі, хто робіць свой важкі ўклад у смачную прадукцыю са знаёмай усім “Малочнай кропелькай”. А пасля работы кожная прысвячае сябе сваім сем’ям і дзеткам, пра якіх, здаецца, можа расказваць бясконца. У іх прыгожа свяціліся вочы, яны шчаслівыя і мілыя.
Зразумела, газетныя старонкі не маглі ўмясціць усіх матуль, ды і ці трэба гэта рабіць у адным выпуску. Абавязкова наперадзе будуць новыя сустрэчы, новыя фотаздымкі і расказы. Маслароб Галіна Зуянс і апаратчык пастэрызацыі Любоў Уласавец маюць чацвёра дзяцей, столькі ж выгадавалі ветэраны прадпрыемства Надзея Ярмаковіч, Марыя Журыба, Ганна Тупека, Ева Шчатко. А ў Юліі Стралецкай аж 9 “крывіначак”!

Да свята адміністрацыя і прафкам прадпрыемства падрыхтавалі для ўсіх матуль завода, сельскагаспадарчага філіяла і гандлёвай арганізацыі, а таксама ветэранаў матэрыяльнае заахвочванне. А яшчэ ўсім жадаючым набылі білеты на канцэрт Дзяніса Дзямідава, якога лічаць беларускім Стасам Міхайлавым.

molokozavod-011
Прыгожыя імёны – Рэната і Цімафей – у дзетак апаратчыка сухіх малочных прадуктаў Святланы МАКСІМОВІЧ.
molokozavod-010
Зубным фельчарам пасля заканчэння Слуцкага медыцынскага каледжа будзе працаваць Святлана, дачка апаратчыка пастэрызацыі Алы АПАНАСОВІЧ.
molokozavod-009
Пакуль Людміла КУРАК займаецца вырабам тварагу, яе сыны Уладзіслаў і Кірыл атрымліваюць веды ў школе.
molokozavod-008
Любіць сваіх дзяцей – Юлію, Юрыя і Вікторыю –апаратчык кісламалочных і дыетычных дзіцячых прадуктаў Ева ГРЫНЕВІЧ.
molokozavod-007
Чацвёра дзяцей у маслароба Галіны ЗУЯНС: Таццяна жыве ў Вялікабрытаніі – у яе сям’і растуць трое дзетак, Аляксандр – вадзіцель ЖКГ, Алег – будучы чыгуначнік, вучыцца ў Брэсце, а Уладзіслаў спасцігае веды ў політэхнічным каледжы.
molokozavod-006
Лёгкая атлетыка, футбол, тарзанка на “зялёным мосце” – далёка не поўны пералік захапленняў сына Валянціна лабаранта ХБА Наталлі КЛЯЎЦЭВІЧ.
molokozavod-005
У вузле паштовай сувязі працуе сын Максім лабаранта ХБА Алены АБРАМЕНЯ.
molokozavod-004
Сын Стас лабаранта ХБА Таццяны АРАШКЕВІЧ захапляецца футболам.
molokozavod-003
Прагай да ведаў і разнастайнымі захапленнямі адрозніваюцца дзеці прыбіральшчыцы вытворчых і адміністрацыйных памяшканняў Ірыны ДЗУДЗІЛА. 8-класніца гімназіі Вераніка – рукадзельніца, 10-класніца Надзея – неаднаразовая пераможца алімпіяд, а Дзмітрый – 5-курснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту – атрымлівае стыпендыю імя кандыдата тэхнічных навук І.А. Нялюбіна. Да Дня маці Ірыну Мікалаеўну запрасілі на свята, якое ладзяць у навучальнай установе сына, і даслалі падзяку за яго выхаванне на прадпрыемства.
molokozavod-012
Дзеці прыбіральшчыцы вытворчых памяшканняў Наталлі НОГАЧ пакуль яшчэ вучацца: Яўген – у акадэміі сувязі, Аляксей – 8-класнік СШ №3, а Аліна – толькі ў трэцім.
molokozavod-002
Сын Вітаўтас фельчара Людмілы КАЛАУР працуе бухгалтарам на Гродзеншчыне, а дачка Ангеліна заканчвае гімназію.
molokozavod-001
Радуюць увагай маркетолага Ірыну ЕМЕЛЬЯНОВІЧ дзеткі Стас і Дамініка.
molokozavod-013
Сакратар прыёмнай кіраўніка Вольга КОСАЧ радуецца “сонейкам” і “смайлікам” у сшытках дачушкі Веранікі.

Матэрыял падрыхтаваў Аляксандр Коўка

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть