Нашы зорачкі! У Лунінцы прайшоў фінал раённага конкурсу эстраднага мастацтва
Яскравым і запамінальным для гледачоў застаўся фінал раённага конкурсу эстраднага мастацтва “Надежда-2022”, арганізатарам якога быў ДзУК “Лунінецкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр”. Канцэрт, ужо паспеўшы стаць традыцыйным, прайшоў 15 мая ў Лунінецкім ГДК.
Узровень канкурэнцыі, выканаўчае майстэрства канкурсантаў па параўнанню з папярэднімі гадамі значна выраслі. Таму вызначыць пераможцаў было вельмі складана. Аднак конкурс ёсць конкурс. Журы ацэньвала канкурсантаў у двух намінацыях: “Эстрадная песня” і “Эстрадны танец”. Ацэньваліся выканаўчае майстэрства ўдзельнікаў, сцэнічная культура, артыстычнасць, уменне данесці да гледача асноўную тэму музычнага твора, танцавальнай кампазіцыі.
У намінацыі “Эстрадны танец” месцы размеркавалі наступным чынам: Дыплом Гран-пры атрымаў танцавальны калектыў “Радость” (ДзУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў аг. Палескі”), дыплом І ступені — танцавальны калектыў “Радуга” (ДзУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў аг. Палескі”), дыплом ІІ ступені атрымала танцавальнае трыа “Жамчужанкі” (ДзУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў аг. Палескі”). Танцавальны калектыў “Васількі” культурна-спартыўнага цэнтра “Дом культуры чыгуначнікаў г. Лунінца” атрымаў Дыплом ІІІ ступені.
У намінацыі “Эстрадная песня” ва ўзроставай катэгорыі 6-11 год перамогу атрымаў Раман Скрыпко – удзельнік гуртка “Сольныя спевы” Рэдзігераўскага СДК. Ткачук Лізавета – удзельніца аматарскага аб’яднання “Эстрадныя спевы” Рэдзігераўскага СДК атрымала Дыплом І ступені. Дыплом ІІ ступені паміж сабой падзялілі Дукарэц Эльвіра з Любанскага СДК і Ванюк Юлія з Язвінскага СДК. Антыфеева Варвара – удзельніца самадзейнасці Лунінскага СДК атрымала дыплом ІІІ ступені.
У гэтай жа намінацыі ва ўзроставай катэгорыі 12-14 год Дыплом І ступені атрымала Даніловіч Дана з Рэдзігераўскага СДК. Юрцэвіч Ліка – удзельніца з Міжлескага СДК атрымала Дыплом ІІ ступені. Дыплом ІІІ ступені атрымала Емельяновіч Вераніка з Любачынскага СДК.
Ва ўзроставай катэгорыі 15-26 год Дыплом І ступені атрымала Саўчук Паліна з Сінкевіцкага СДК.
Усе астатнія ўдзельнікі конкурсу атрымалі Дыпломы за ўдзел у раённым конкурсе “Надежда-2022”.
Ірына Лецка, метадыст РАМЦ