Неба разгулялася не на жарт
Культура

Неба разгулялася не на жарт

Учора ў другой палове дня над Любанню разгуляўся сапраўдны ўраган. Шалёны вецер з неймавернай сілай гнаў перад сабой лівень у перамежку з градам, не шкадуючы ні чалавечага жытла, ні вытворчых збудаванняў, ні з любоўю дагледжаных палісаднікаў, зрываў з дахаў шыфер, з лёгкасцю вырываў з карэннем вялікія дрэвы.

Аднаўленчыя работы пачаліся як толькі ўсё сціхла. Першымі да ліквідацыі наступстваў прыступілі выратавальнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага поста № 14: камандзір аддзялення Канстанцін Богдан і вадзіцель Аляксандр Насеня. За непрацяглы час работы яны ачысцілі праезную частку вясковых вуліц ад паваленых дрэў і дапамаглі прадстаўнікам электрасетак убраць іх з ліній электраперадач. Гэта дазволіла хутчэй справіцца з абрывамі правадоў. Як расказаў брыгадзір электраманцёраў Мікалай Мяшкоў, усяго на тэрыторыі Любань і Лахаўкі, якую таксама захапіла стыхія, працавалі 4 брыгады. Ён разам з электраманцёрамі Мікалаем Якімовічам і Аляксандрам Клопатам ухілілі абрыў на высакавольтнай лініі, якая абясточыла большую палову вёскі, і накіроўваліся да чарговага абрыву…Каб ліквідаваць усе, электраманцёрам спатрэбілася прыкладна 5 гадзін.

Наступствы стыхіі назіраў старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко, які наведаў вёску адразу пасля яе разгулу.

IMG_0353 IMG_0355 IMG_0358 IMG_0362 IMG_0363 IMG_0388 IMG_0389 IMG_0392 IMG_0396 IMG_0397 IMG_0399 IMG_0407 IMG_0408 IMG_0409 IMG_0410 IMG_0411 IMG_0413 IMG_0426 IMG_0428 STA_0417

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть