Падтрымаем нашых!
На тэлеканале СТВ стартаваў чарговы сезон праграмы «Зорны рынг».
Праект кожны тыдзень зводзіць на імправізаваным полі бою розных па стылю музыкантаў. 7 мая ў Мінску адбыўся запіс перадачы з удзелам народнага ансамбля песні і музыкі «Шляхцічы» гарадскога Дома культуры, кіраўніком якога з’яўляецца Генадзь Шэўчык. Канкурэнцыю нашым землякам склалі фіналісты рэспубліканскага музычнага тэлепраекта «Спяваючыя гарады», якія прыехалі з Рагачова.
Лунінчане выклікалі да сябе вялікую цікавасць. Калектыў выступаў у суправаджэнні баяна, акардэона, барабана і бубна. Шчырыя ўсмешкі, звонкія галасы, адпрацаваныя жэсты – так выглядалі нашы артысты.
Народнаму ансамблю песні і музыкі «Шляхцічы» ўжо 7 год. За час свайго існавання яны прымалі ўдзел не толькі ў рэспубліканскіх канцэртах, але і за межамі краіны. Ансамбль вызначаецца адметным выкананнем песень. У сваіх выступленнях яны выкарыстоўваюць сучасныя інструментальныя аранжыроўкі і імправізацыі. На конкурсе ансамбль выканаў песню ўласнага аўтарства «Полька-гапатуха» (словы Ігара Мігалевіча, музычная апрацоўка Генадзя Шэўчыка), а таксама па-новаму апрацаваную песню М. Матусоўскага «Падмаскоўныя вечары».
Тэлегледачы 15 чэрвеня змогуць не толькі ўбачыць выступленне вядомага ансамбля Лунінеччыны, але і падтрымаць калектыў з дапамогай тэлефоннага галасавання. Сачыце за тэлепраграмай!