Для начальніка аўтамабільнай і электрагазавай службы воінскай часці 65408 лейтэнанта Канстанціна ТУПЕКІ — гэта першае прафесійнае свята ў афіцэрскіх пагонах. Прыемна, што пасля заканчэння ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ наш зямляк вярнуўся на малую радзіму.
Вадзіцель-аператар малодшы сяржант Уладзімір БРАДНІЦКІ ў часці пяты год. Падарункі ад жонкі Тамары і дачкі Кацюшы — заўсёды жаданыя і радасныя. Як і ўвага родных — для намесніка камандзіра батальёна па ўзбраенні і тэхнічнай частцы маёра Аляксандра ПАШКЕВІЧА, члена раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў”.
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл — свята людзей, якія любяць сваю Радзіму і гатовы ўсімі даступнымі сродкамі абараняць яе. Тых, хто служыў у арміі, служыць ці будзе служыць. Самыя найлепшыя пажаданні вам!
Хай будзе над нашай краінай толькі чыстае мірнае неба!