Культура

Трывожны напамін

авиабомбаДнямі лунінчанін непадалёк ад дарогі на Прыпяць у лясным масіве заўважыў старую бомбу. Абазначыў месца трывожнай знаходкі і адразу паведаміў аб ёй.

Супрацоўнікі РАУС забяспечылі ахову, а прадстаўнікі Баранавіцкай сапёрна-піратэхнічнай службы сумесна з начальнікам групы тэрытарыяльнай абароны райваенкамата Аляксандрам Сімкіным і галоўным спецыялістам па абаронна-мабілізацыйных пытаннях і дзяржаўнай сістэмы папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый райвыканкама Віталем Адзішчавым выехалі на месца. На шчасце, авіябомба часоў Вялікай Айчыннай вайны не ўяўляла небяспекі.

Спецыялісты яшчэ раз падзякавалі за пільнасць і нагадалі, што калі вы знайшлі прадмет, які здаецца выбухованебяспечным, не падыходзьце да яго, а адразу паведаміце аб знаходцы ў РАУС, РАНС ці райваенкамат.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть