КультураНовости районаОбщество
У Лахвенскім СДК дораць добры настрой
Да сустрэчы Новага года засталося зусім мала часу. Але вось святочны навагодні настрой ужо пасяліўся ў Лахвенскім СДК.
“У чаканні цуда” – пад такой назвай прайшоў канцэрт, які падрыхтаваў для жыхароў і гасцей вёскі Лахва загадчык Лахвенскім СДК Сяргей Краўчук. Сама назва канцэрта нібы акунала гледачоў у цудоўны казачны мір наступаючага Новага года. Свае лепшыя песні і добры настрой дарылі гледачам удзельнікі мастацкай самадзейнасці СДК: вакальна-інструментальны ансамбль “Мечта”, фальклорная група “Шляхта” і асобныя выканаўцы.
Канцэрт прайшоў на адным дыханні, а гледачы з задавальненнем згубілі ў гэты вечар лік часу. І яшчэ адным падцверджаннем сталі зіхатлівыя шчаслівыя ўсмешкі удзячных гледачоў.
Ірына Лецка, метадыст РАМЦ