У Лунінцы астравок дзяцінства запрашае!
Ёсць у нашым горадзе выдатны астравок дзяцінства – ДУА «Цэнтр дзіцячай творчасці
г. Лунінца», на якім жывуць чароўная казка творчасці і фантазіі, цуды майстэрства і таленту, любоў да хлопчыкаў і дзяўчынак.
У віхуры карысных і цікавых спраў праходзяць тут будні і святы. Наш педага-гічны калектыў вядзе бесперапынную работу па выхаванні працавітых навучэнцаў, якія імкнуцца да ведаў і творчасці. Для гэтага пастаянна развіваецца спектр магчымасцей для рэалізацыі юнымі землякамі сферы іх інтарэсаў.
Мы запрашаем дзяцей для навучання ў аб’яднанні па інтарэсах: “Дэкаратыўны дызайн”, “Ігра на гітары”, “Мяккая цацка”, “Чароўная саломка”, “Эстрадная студыя”, “Чароўны пэндзлік”, “Умелыя ручкі”, “Фам-фларыстыка”, “Стыльняшка”, “Час Danсе”.
Дзверы Цэнтра дзіцячай творчасці адчынены заўсёды. Запрашаем вас, дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі, паважаныя бацькі і педагогі, прыняць удзел у тыдні ўстаноў дадатковай адукацыі, якая пройдзе з 5 па 11 верасня. Падрыхтаваны цікавыя сустрэчы, экскурсіі, гульнявыя і канцэртныя праграмы, майстар-класы. А яшчэ будзем усіх чакаць на наша вялікае свята – дзень адкрытых дзвярэй «У Цэнтры жыццё бяжыць ручаём, тут мы весела жывём!». Мерапрыемства адбудзецца 10 верасня ў 10.30 на пл. Леніна. Прыходзьце і выбірайце занятак па душы!
Вольга ШОХАН, дырэктар ЦДТ г. Лунінца.