«Вы нас ашчаслівілі!»
Культура

«Вы нас ашчаслівілі!»

Жыхары Мелясніцы не хавалі радасці ад прыезду бібліобуса.

Асабліва задаволенай была Вера Куліковіч, якая заўсёды заказвае шмат літаратуры. Заяўкі апантанай чытачкі ў чарговы раз выканала бібліятэкар Наталля Кіпцэвіч. З кнігамі да абеліска ў пачатку паселішча, дзе звычайна адбываюцца грамадскія сустрэчы, падыходзілі і іншыя вяскоўцы.

– Мелясніца маленькая, а чытачы ў ёй – з вялікай літары! – адзначае Наталля Георгіеўна. – Глядзіце, выбар сапраўдных інтэлектуалаў: праваслаўны часопіс “Фама”, гістарычныя раманы, кнігі на ваенную тэму…

Яўгенія Прыходзька, якая захапляецца рукадзеллем, знаёмілася з узорамі вышывак у спецыялізаваным часопісе. Нешматлікую моцную палову вёскі зацікавілі мясцовыя аўтары – тут жа пад дрэвамі была разгорнута краязнаўчая выстава “Славім родную зямлю”. Аляксандр Канапацкі прыгадаў, што ў свой час яго прыцягвала творчасць Сяргея Ясеніна. Вышэй згаданая Вера Браніславаўна пачала чытаць любімыя вершы, адзначаючы, што паэзія дапамагае ўздымацца над прозай бытавых праблем. І так хочацца спадзявацца, што ўнукі, наведваючы ў Мелясніцы бабуль, пераймуць ад старэйшага пакалення любоў да чытання…

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть