Шаноўныя медыцынскія работнікі, ветэраны аховы здароўя!
Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём медыцынскага работніка!
У шэрагу іншых адметных дат гэта займае асаблівае месца не толькі таму, што ваша прафесія раўназначна штодзённаму подзвігу, які патрабуе бязмежнай дабрыні, чуласці і міласэрнасці. Гэта – свята тых, хто прысвяціў сябе адказнай і высакароднай справе – лячыць людзей, вяртаць да жыцця хворых і нямоглых.
Па першым закліку вы прыходзіце на дапамогу ў самых цяжкіх сітуацыях, дзеліцеся душэўным цяплом і ўвагай, праяўляеце спагаду да чужога болю, бераце на сябе адказнасць за жыццё і здароўе пацыентаў. Вынік вашай працы – пастаянны рост якасці медыцынскага абслугоўвання, прафілактыка і аднаўленне здароўя жыхароў Лунінеччыны. Менавіта вам мы абавязаны сваім добрым самаадчуваннем, настроем, працаздольнасцю.
Выказваем шчырую ўдзячнасць за добрасумленную працу, за ўсё, што робіце ў імя чалавека і росквіту нашага раёна. Няхай ваша прафесійная дзейнасць азнамянуецца новымі здзяйсненнямі і поспехамі! Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
З пачатку года абавязкі загадчыцы тэрапеўтычнага аддзялення УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” часова выконвае Валянціна СЕРГІЕВІЧ – вопытны спецыяліст, чый аўтарытэт ніколі не выклікаў сумненняў. Сёння Валянціна Іванаўна вучыць маладых спецыялістаў Ігара РАЗУМКО і Анастасію НІШЧЫМЕНКА.Адмова ад шкодных звычак, правільнае і рацыянальнае харчаванне, заняткі спортам – усё гэта спрыяе ўмацаванню здароўя. Актыўны лад жыцця заклікае весці ўрач-кардыёлаг раённай паліклінікі Ірына КЛЮКА.Своечасова раздасць лекі і правядзе неабходныя працэдуры медсястра Ганна БАЗЫЛЕВІЧ.Цярпення і радасці зычыць усім калегам старшая медсястра тэрапеўтычнага аддзялення раённай бальніцы Алена БРЭЗІНА.Лета – гарачая пара для практыкантаў Юліі ПАУЛІЧ, Таццяны СОЦ, Ігара КАЗЯРСКАГА, Паліны КУЛЬГУН і Вікторыі РАМАНОВІЧ.Медсястра кабінета функцыянальнай дыягностыкі Ніна БЯЗСІЛКА ставіць пацыенту холтэр – прыбор дазваляе ажыццявіць сутачны кантроль электракардыяграмы.Урача агульнай практыкі Вулькаўскай урачэбнай амбулаторыі Вольгу НАСКОВІЧ (справа) мясцовыя жыхары называюць цёпла і ласкава: «Наша доктарка». З такой жа шчырасцю і павагай адносяцца да яе памочніка Кацярыны ЧЫРЭЦ і ўсяго калектыву, які працуе зладжана і старанна.Рабочы графік загадчыцы тэрапеўтычнага аддзялення філіяла №1 “Мікашэвіцкая бальніца” Вольгі ГЛАДОЎСКАЙ нічым не адрозніваецца ад лунінецкіх калег. Як і яны, Вольга Іванаўна можа прыйсці на дапамогу хворым і ў выхадныя дні, і ў начны час.