Шаноўныя медыцынскія работнікі, ветэраны аховы здароўя!
Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём медыцынскага работніка!
У шэрагу іншых адметных дат гэта займае асаблівае месца не толькі таму, што ваша прафесія раўназначна штодзённаму подзвігу, які патрабуе бязмежнай дабрыні, чуласці і міласэрнасці. Гэта – свята тых, хто прысвяціў сябе адказнай і высакароднай справе – лячыць людзей, вяртаць да жыцця хворых і нямоглых.
Па першым закліку вы прыходзіце на дапамогу ў самых цяжкіх сітуацыях, дзеліцеся душэўным цяплом і ўвагай, праяўляеце спагаду да чужога болю, бераце на сябе адказнасць за жыццё і здароўе пацыентаў. Вынік вашай працы – пастаянны рост якасці медыцынскага абслугоўвання, прафілактыка і аднаўленне здароўя жыхароў Лунінеччыны. Менавіта вам мы абавязаны сваім добрым самаадчуваннем, настроем, працаздольнасцю.
Выказваем шчырую ўдзячнасць за добрасумленную працу, за ўсё, што робіце ў імя чалавека і росквіту нашага раёна. Няхай ваша прафесійная дзейнасць азнамянуецца новымі здзяйсненнямі і поспехамі! Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту!