14 кастрычніка - ДЗЕНЬ МАЦІ
МикашевичиНовости районаОбщество

14 кастрычніка - ДЗЕНЬ МАЦІ

Дарагія матулі! Сардэчна віншуем вас з самым кранальным і цёплым святам, напоўненым шчырым пачуццём любові, глыбокай падзякі і бязмежнай павагі – Днём маці!

У свеце няма нічога больш важнага і дарагога, чым сям’я, бацькоўскі дом і святая матчына любоў. Слова «мама» для кожнага з нас увасабляе самага блізкага чалавека, у чыім сэрцы б’е чыстая крыніца пяшчоты і гатоўнасці ахвяраваць усім дзеля сваіх сыноў і дачок. З мамай мы спазнаем свет, вучымся быць добрымі і справядлівымі. Яе любоў робіць нас мацнейшымі і ўпэўненымі, дапамагае дабівацца перамог і годна спраўляцца з цяжкасцямі. У самыя складаныя хвіліны кожны з нас імкнецца знайсці душэўны спакой і суцяшэнне ў шчодрым сусвеце матулінага сэрца.

Мілыя жанчыны! Нізкі вам паклон за вашу працу, мудрасць і цярпенне, за цяпло рук і бескарыслівую любоў.

Ад усёй душы жадаем вам доўгага і шчаслівага жыцця ў асяроддзі блізкіх людзей. Няхай дзеці апраўдваюць вашы надзеі, радуюць сваімі дасягненнямі і нязменна дораць клопат і ўвагу!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть