26 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка
Шаноўныя работнікі аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Сучаснае жыццё немагчыма ўявіць без аўтамабільнага транспарту, без разгалінаванай сеткі дарог. Дзякуючы працы сотняў людзей, занятых у аўтамабільнай і дарожнай гаспадарцы, аўтамагістралі раёна мяняюцца да лепшага, становяцца больш бяспечнымі і зручнымі. Ваша дзейнасць застаецца адной з самых неабходных і запатрабаваных грамадствам. Дарогі злучаюць не толькі вёскі і гарады, яны аб’ядноўваюць нас з роднымі і блізкімі.
Упэўнены, што ваш багаты вопыт і адказны падыход да работы і ў далейшым будуць са-дзейнічаць паспяховаму развіццю аўтамабільнай і дарожнай гаспадаркі Лунінеччыны.
Прыміце шчырыя словы ўдзячнасці за вашу нялёгкую працу, адказнасць і высокі прафесія-налізм, якія ў любое надвор’е, у любую пару года забяспечваюць бесперабойны рытм жыцця.
Жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, лёгкіх дарог, безаварыйнай работы, шчасця і стабільнасці!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.