4 жніўня адзначаем Дзень чыгуначніка!
Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначнага транспарту! Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам – Днём чыгуначніка!
Эфектыўная работа чыгуначнага транспарту была і застаецца асновай стабільнага эканамічнага развіцця Лунінеччыны. Немалаважна, што разам з забеспячэннем бесперабойнай і бяспечнай перавозкі грузаў і пасажыраў, нарошчваннем вытворчых магутнасцей, вы клапоціцеся аб паляпшэнні сервісу, пашырэнні асартыменту і якасці прадастаўляемых паслуг.
Нягледзячы на ўсю складанасць вашай працы, вы захоўваеце дакладнасць і зладжанасць дзеянняў, строгую дысцыпліну і вернасць традыцыям. Можна ўпэўнена казаць, што кожны з вас разумее ўсю ўскладзеную адказнасць і паспяхова спраўляецца з даручаным участкам.
Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам галіны, якія сваёй самаадданасцю стваралі саму чыгунку і забяспечвалі яе дынамічнае развіццё.
Жадаем усім работнікам і ветэранам моцнага здароўя, святочнага настрою, сямейнага дабрабыту, чыстых шляхоў і падзякі пасажыраў!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram