5 кастрычніка — Дзень настаўніка!
МикашевичиНовости районаОбществоМолодежьОбразование

5 кастрычніка — Дзень настаўніка!

Паважаныя настаўнікі Лунінеччыны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Кожны чалавек захоўвае ў сваім сэрцы светлае пачуццё любові і ўдзячнасці да настаўніка, які ўпершыню расчыніў перад ім дзверы ў краіну ведаў, які навучыў шанаваць прыгожае, разважаць і прымаць узважаныя рашэнні. Тое, якім стане маладое пакаленне, якому трэба будзе вырашаць задачы развіцця нашага грамадства і дзяржавы, у значнай ступені вызначаецца вынікамі працы педагагічных работнікаў.

Адукацыйная сістэма Лунінеччыны была і застаецца адной з лепшых у вобласці, а яе настаўніцкая супольнасць уяўляе сабой прыклад актыўнасці, ініцыятывы і наватарства. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, любові да сваёй справы і дзяцей раскрываюцца і рэалізуюцца здольнасці вучняў. Вы дапамагаеце хлопчыкам і дзяўчынкам вызначыць сваю будучыню, выбраць жыццёвы шлях.

Нізкі паклон вам за дабрыню і цярпенне, мудрасць і веды, прафесіяналізм і самааддачу. Прыміце цёплыя пажаданні здароўя і новых дасягненняў у такой высакароднай працы! Таленавітых вам вучняў, удзячных бацькоў, цяпла і разумення блізкіх! Шчасця, удачы і творчых поспехаў!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть