5 студзеня — Дзень работнікаў сацыяльнай абароны
МикашевичиНовости районаОбщество

5 студзеня — Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

Паважаныя работнікі сацыяльнай абароны! Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з вашым прафесійным святам!

Сацыяльная абарона насельніцтва з’яўляецца неад’емнай часткай палітыкі нашай дзяржавы, а вы – спецыялісты, якія прысвяцілі сябе рабоце з людзьмі, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы, – яе праваднікі на тэрыторыі Лунінецкага раёна. 

Бескарыслівасць, чалавекалюбства, гуманізм – вось тыя жыццёвыя каштоўнасці, якія сцвярджаюць у грамадстве работнікі сацыяльнай абароны. У сучасных умовах ваша дзейнасць становіцца ўсё больш запатрабаванай. Ваша дапамога адрасавана ветэранам, інвалідам, пажылым людзям, дзецям, мнага-дзетным сем’ям і ўсім, хто аказваецца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Гэтая праца патрабуе асаблівых асобасных і прафесійных якасцей, сардэчнасці, працавітасці, гатоўнасці заўсёды аказаць падтрымку. 

Віншуем усіх работнікаў сацыяльнай сферы і ад усёй душы дзякуем за самаадданую працу. Выказваем падзяку за нялёгкую, напружаную працу, цярпенне, дабрыню і аптымізм, якія вы ўсяляеце ў сэрцы і душы лю-дзей. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у няпростай, але высакароднай службе, згоды ў сем’ях і дабрабыту ва ўсім!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть