Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online
«Бяспечны Новы год» праводзяць у Лунінецкім раёне Микашевичи Новости района Общество Молодежь Образование

«Бяспечны Новы год» праводзяць у Лунінецкім раёне

У Лунінецкім раёне актыўна праходзіць акцыя «Бяспечны Новы год». У яе рамках прапагандыст раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Качура правяла навучальнае інтэрактыўнае мерапрыемства для вучняў пачатковых класаў Міжлескай сярэдняй школы.

Юныя слухачы даведаліся аб тым, як паводзіць сябе ва ўмовах моцных маразоў і галалёду, а таксама атрымалі каштоўныя парады па бяспечным упрыгожванні навагодняй ёлкі ў доме. Асаблівая ўвага была ўдзелена папярэджанню небяспек, звязаных са знаходжаннем на вадаёмах у зімовы перыяд.

Каб веды трывала замацаваліся, рабяты прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні «Крокі выратавання». Гэта дапамагло ім на практыцы адпрацаваць правілы бяспечных паводзін і запомніць парадак дзеянняў у розных экстраных сітуацыях.

За актыўны ўдзел і правільныя адказы школьнікі атрымалі карысныя буклеты, якія дапамогуць ім сустрэць Новы год бяспечна.

Няхай Новы год будзе бяспечным для кожнага! Ратавальнікі нагадваюць: у выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце 101 ці 112.

Інфармацыя абласнога ўпраўлення МНС

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram


← Предыдущая новость Следующая новость →