7 студзеня — Нараджэнне Хрыстова!
МикашевичиНовости районаОбщество

7 студзеня — Нараджэнне Хрыстова!

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і вернікі Беларускай Праваслаўнай Царквы і іншых хрысціянскіх цэркваў Лунінеччыны! Ад усёй душы віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым!

Жыхары раёна традыцыйна звязваюць з гэтым днём свае самыя патаемныя планы на будучыню, шчырыя пажаданні адзін аднаму любові, дабрабыту і сямейнага шчасця. Любімае свята нясе кожнаму светлыя надзеі, умацоўвае веру ў лепшае, напаўняе пачуццямі міласэрнасці, цярпення і дабра.

Свята Нараджэння Хрыстова накіроўвае людзей на шляхі духоўнага развіцця, вучыць вернасці маральным ідэалам, дапамагае ўсім нам шанаваць жыццё ва ўсіх яго праявах. Менавіта хрысціянскія ідэалы сёння спрыяюць захаванню грамадзянскага міру ў краіне, выхаванню падрастаючага пакалення ў духу сапраўднага патрыятызму і павагі да сямейных каштоўнасцей.

Няхай жыватворнае святло гэтых урачыстых дзён пастаянна сагравае вашы сем’і, душу і сэрца кожнага чалавека! Няхай упэўненасць у перамозе дабра зробіць наша жыццё больш годным і шчаслівым. Няхай у дамы ўсіх жыхароў Лунінеччыны прыйдуць любоў, давер і ўзаемаразуменне!

Шчыра жадаем вам здароўя, міру, шчасця, дабрабыту, цудоўнага настрою і новых поспехаў!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть