9 жніўня — Дзень будаўніка!
Кіраўніцтва Лунінецкга раёна павіншавала будаўнікоў з прафесійным святам!
Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічага комплексу! Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Будаўнік – адна з самых паважаных і запатрабаваных прафесій, увасабленне міру і стварэння. За кожным праектам стаяць працавітыя і адданыя сваёй справе людзі.
Дзякуючы вашаму майстэрству і таленту з кожным годам наша Лунінеччына становіцца прыгажэйшай. Будаўнічы комплекс раёна паспяхова вырашае пастаўленыя задачы, павышаючы якасць, захоўваючы аб’ёмы будаўніцтва і ўносячы годны ўклад у агульны патэнцыял эканамічных пераўтварэнняў.
Упэўнены, што ўласцівыя вам працавітасць, прафесіяналізм і высокая самааддача дазволяць і далей паспяхова працаваць на ўмацаванне эканомікі раёна, стануць залогам вашай упэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай усё, што вы робіце, будзе дыхтоўным і прыгожым, зручным для жыцця і працы.
Асаблівую ўдзячнасць выказваем ветэранам галіны, чыя высакародная стваральная праца ўпісала нямала слаўных старонак у гісторыю малой радзімы. Сёння маладое пакаленне працягвае найлепшыя традыцыі, закладзеныя вамі.
Няхай ваша праца дорыць радасць наваселля многім пакаленням землякоў, становіцца дастойным летапісам дня сённяшняга. Жадаем вам моцнага здароўя, удачы, аптымізму і новых прафесійных дасягненняў!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.