Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Адразу некалькі спецыяльнасцей. Што прапануе Лунінецкі аграрны каледж

Адразу некалькі спецыяльнасцей. Што прапануе Лунінецкі аграрны каледж

Адразу некалькі спецыяльнасцей. Што прапануе Лунінецкі аграрны каледж

Сёлета ў Лунінецкі дзяржаўны аграрны каледж на ўзровень прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі плануецца прыняць 166 чалавек. З іх 136 – на базе 9 класаў, якіх будуць рыхтаваць па трох кваліфікацыях – “Муляр, тынкоўшчык, маляр”; “Электразваршчык ручной зваркі, трактарыст-машыніст, вадзіцель”; “Повар, афіцыянт, агароднік”. На базе 11 класаў навучацца змогуць толькі жадаючыя мець справу з электразваркай і тэхнікай (30 чалавек).

Тыя, хто дакладна вызначыўся з далейшым выбарам, не сталі цягнуць з падачай дакументаў.

Браты Ягор і Станіслаў Радзюкі з Лунінца вырашылі быць вадзіцелямі аўтамабіля. Знаёмства з установай, дзе будзе праходзіць далейшае навучанне, у абодвух пакінула прыемныя ўражанні.

– Вядома, хваляванне ёсць, але гэта часова, – упэўнены юнакі. – Перспектывы тут добрыя, чулі нямала станоўчых водгукаў аб каледжы. Зацікавіў той факт, што атрымаем адразу некалькі спецыяльнасцей. Зараз запатрабаваны не толькі вадзіцелі, але і электразваршчыкі, і механізатары. З працаўладкаваннем, спадзяемся, праблем не будзе.

Нагадваем: прыёмныя камісіі будуць працаваць па 23 жніўня. Усе юнакі і дзяўчаты, якія пакуль не вызначыліся са сваёй будучыняй, могуць звярнуцца за кансультацыяй у навучальныя ўстановы роднага горада – аграрны і політэхнічны каледжы.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



← Предыдущая новость Следующая новость →