Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Чым парадуюць і здзівяць Мікашэвічы ў Дзень горада і Дзень будаўніка?

Чым парадуюць і здзівяць Мікашэвічы ў Дзень горада і Дзень будаўніка?

Чым парадуюць і здзівяць Мікашэвічы ў Дзень горада і Дзень будаўніка?

Запрашаем землякоў і гасцей Лунінецкага раёна прыняць удзел у святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня будаўніка і Дня горада Мікашэвічы, які адбудзецца ў суботу, 8 жніўня. Вашай увазе – праграма святкавання.

10.00-14.00 – работа кніжна-ілюстраванай выставы каля гарадской бібліятэкі;
з 10.00 – экскурсіі на аглядную пляцоўку і ў музей РУВП «Граніт» (згодна з графікам работы музея. Падрабязней – granit.by);
10.00-22.00 – выстава-дэгустацыя прадукцыі прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці раёна;
10.00-23.00 – работа дзіцячых забаўляльных пляцовак і атракцыёнаў;
10.00-24.00 – работа выязнога святочнага гандлю, атракцыёнаў і гандлёвых аб’ектаў;
11.00-20.00 – работа дзіцячага гульнявога комплексу «Мурашнік», забаўляльная праграма для дзяцей «Квэст-парк», майстар-клас па роспісу каменю;
11.00-18.00 – выставы на стаянцы каля ГЦ «Аміга»: ваенная экспазіцыя, узоры стралковай зброі, спецсродкаў і абмундзіравання, ваенна-палявая кухня, пажарная тэхніка з дэманстрацыяй, экспазіцыя Дэпартамента аховы, тэхніка РУВП «Граніт»;
12.00-15.00 – футбольны матч паміж камандамі ветэранаў ФК «Мікашэвічы» і ФК «Дыпламат»;
15.00-16.30 – пенная вечарынка;
15.00-19.00 – цырымонія ўзнагароджвання РУВП «Граніт» у гонар Дня будаўніка, канцэртная праграма (Палац культуры – па запрашальных білетах);
18.00-19.30 – урачыстае мерапрыемства на плошчы каля Палаца культуры РУВП «Граніт»: віншаванне жыхароў горада, цырымонія ўзнагароджвання, святочны канцэрт;
19.30-21.00 – канцэрт групы «Брэнд Бэнд»;
21.00-01.00 – дыскатэка;
23.00-23.10 – салют.
З 8.00 да 01.00 9 жніўня будзе перакрыты рух транспарту па вуліцы Першамайскай (ад дома №5 да вуліцы Францыска Скарыны), а таксама часткова абмежавана стаянка каля ГЦ «Аміга».

Подписывайтесь на наш канал в Telegram
← Предыдущая новость Следующая новость →