Дабрачынны аўкцыён адбудзецца ў Лунінцы
Напярэдадні Дня абароны дзяцей у Лунінцы пройдзе дабрачынны аўкцыён дзіцячай творчасці інклюзіўнай студыі «У фокусе палітры».
Па словах старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Валерыя Паўлюкевіча, да ўдзелу запра-шаюцца кіраўнікі і прадстаўнікі працоўных калектываў, якія гатовы падтрымаць дзейнасць юных мастакоў. Акрамя аўкцыёна, будзе магчымасць ацаніць творчасць хлопчыкаў і дзяўчынак, а тыя карціны, што прыдуцца даспадобы, – набыць. Выручаныя сродкі пойдуць на пакупку матэрыялаў для працягу работы студыі, а таксама на падтрымку людзей з інваліднасцю.
Мерапрыемства адбудзецца ў пятніцу, 31 мая, на пляцоўцы каля кафэ «Блізка» (гандлёвы цэнтр «Сіці»). Пачатак у 11.00.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram