Эдуард Гаўрылковіч: "Гэта наша права, гэта ўпэўненасць у заўтрашнім дні"

Сенатар, генеральны дырэктар РУВП «Граніт» Эдуард Гаўрылковіч:
– 15 сакавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З 1994 года гэта сімвал нашай незалежнасці, прававой і сацыяльнай салідарнасці.
Сутнасць перамен, якія адбываюцца ў сацыяльных, эканамічных адносінах і структурах, у грамадскім і палітычным жыцці краіны, павінна адлюстроўвацца ў эвалюцыі канстытуцыйнага заканадаўства, адпавядаць рэальнаму становішчу спраў. Важна адзначыць, што Канстытуцыя з’яўляецца не аднадзённым аператыўным дакументам – яна заўсёды глядзіць у будучыню. Гэта маніфест беларускага народа, зацвярджэнне яго права на самабытнае і годнае вызначэнне, самастойнае развіццё і шанаванне сваіх каштоўнасцей.
Для мяне Канстытуцыя – гэта сумесны ўклад усіх пакаленняў, у які закладзены асноўныя прынцыпы, каштоўнасці і філасофія беларускага народа. Гэта наша права, гэта ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram