Гран-пры і спецыяльным прызам адзначана прадукцыя Лунінецкага МЗ
У Мінску прайшла міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш “ПРОДЭКСПО”. Як звычайна, на ёй вытворцы прэзентуюць навінкі і свае самыя папулярныя прадукты.
Па традыцыі ўдзел у ёй прымала і ААТ “Лунінецкі малочны завод”. Па выніках дэгустацыйнага конкурсу харчовай прадукцыі масла салодкасметанковае несалёнае з пажытнікам удастоена Гран-пры ў аднайменнай намінацыі. Спецыяльным прызам журы адзначаны кефір “А2” (гандлёвая марка “Асаблівы”), а лепшым інавацыйным прадуктам пры-знана масла салодкасметанковае несалёнае “А2” (“Асаблівае”).
Варта адзначыць, што, акрамя беларускіх прадпрыемстваў, сваю прадукцыю на стэндах прадставілі Расія, В’етнам, Узбекістан і Туркменістан.
НА ЗДЫМКУ: узнагароды прымае намеснік дырэктара завода па эканоміцы і камерцыйных пытаннях Наталля Гаргун.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram