Інфармацыйная прадукцыя акаунта прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі (Лунінецкі раён)
На мінулым тыдні ў судзе задаволілі заяву пракурора Лунінецкага раёна аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі акаунта “media_polesye” ў сацыяльнай сетцы Інстаграм экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Заслухаўшы прадстаўніка нагляднага ведамства і вывучыўшы пісьмовыя доказы, заяўленыя патрабаванні задаволены ў поўным аб’ёме. Копія рашэння накіравана ў Міністэрства інфармацыі краіны для ўключэння названага рэсурса ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Трэба зазначыць, што за распаўсюджванне інфармацыі, змешчанай у вышэй названым акаунце, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 19.11 КоАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад, з дапамогай якіх ажыццяўлялася распаўсюджванне.
Юрый ПРАКАПЧУК, пракурор Лунінецкага раёна