Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Клопат аб людзях – асноўная задача ў рабоце спажывецкай кааперацыі

Клопат аб людзях – асноўная задача ў рабоце спажывецкай кааперацыі

Клопат аб людзях – асноўная задача ў рабоце спажывецкай кааперацыі

Паважаныя работнікі і ветэраны спажывецкай кааперацыі! Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам!

Клопат аб людзях – асноўная задача ў рабоце спажывецкай кааперацыі. Яе дзейнасць напрамую звязана з інтарэсамі жыхароў краіны і накіравана на паляпшэнне гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, асабліва ў сельскай мясцовасці.

З’яўляючыся адной з найбуйнейшых грамадска-гаспадарчых структур, Лунінецкая спажыўкааперацыя гарманічна ўпісваецца ў агульную структуру народнай гаспадаркі раёна. Маючы багатую гісторыю, яна і сёння выконвае важную сацыяльную ролю, пашыраючы гандлёвую сетку і сферу паслуг, павялічваючы аб’ёмы нарыхтовак, умацоўваючы эканамічныя сувязі з аграпрамысловым комплексам і прадпрымальніцтвам.

Выказваем упэўненасць, што і надалей ваша штодзённая добрасумленная праца будзе ўносіць годны ўклад у вырашэнне сацыяльна-эканамічных задач раёна, ствараць усе ўмовы для забеспячэння дастойнага ўзроўню жыцця насельніцтва Лунінеччыны.

Жадаем вам вытворчых поспехаў, стабільных фінансавых вынікаў, надзейных партнёраў. Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

← Предыдущая новость Следующая новость →