Лунінецкі раён: ААТ “Лунінецкі райаграсервіс” - надзейны партнёр
МикашевичиНовости районаОбществоЭкономикаАгропромПромышленность

Лунінецкі раён: ААТ “Лунінецкі райаграсервіс” - надзейны партнёр

ААТ “Лунінецкі райаграсервіс”, якое забяспечвае своечасовае і якаснае абслугоўванне аграрнага сектара эканомікі раёна, складаецца з некалькіх падраздзяленняў. Вытворчы ўчастак уключае мехатрад, аўтатранспарт і станцыю тэхнічнага абслугоўвання. Яшчэ ёсць рамонтна-механічны ўчастак і база мінеральных удабрэнняў. Расказвае дырэктар Уладзімір КУЗЬМЯНЧУК:

– Шырокі спектр дзейнасці патрабуе наяўнасці кваліфікаваных спецыялістаў рознага профілю. Балазе, калектыў сфарміраваўся з прафесійных, добрасумленных і дысцыплінаваных майстроў сваёй справы. І няхай сёння нас без малога сотня, кожны чалавек адказвае за даручаны фронт работы. Працуем над павелічэннем заработнай платы. 

Сёння мы з’яўляемся вытворцам усіх відаў барон – ад цяжкіх да лёгкіх, а яшчэ лічымся дылерскім цэнтрам Мазырскага машынабудаўнічага завода. Па ўсёй вобласці абслугоўваем тэхніку, якая знаходзіцца на гарантыі.

ААТ “Лунінецкі райаграсервіс” – надзейны партнёр для сваіх кліентаў, які па-ранейшаму будзе мэтанакіравана паляпшаць якасць і павялічваць аб’ёмы аказваемых паслуг. Сёння неабходна ствараць умовы, якія адпавядаюць рэчаіснасці: атрымліваць прыбытак варта не толькі за кошт павелічэння аб’ёмаў, але і зніжаючы ўнутраныя затраты, павышаючы кваліфікацыю кадраў і захоўваючы працоўную дысцыпліну. Усё гэта нам па сілах!

Дарагія калегі і ветэраны арганізацыі! Віншую вас са святам, жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і радасці кожны дзень. Шаноўныя партнёры, прадстаўнікі сельгасарганізацый! Выказваю сардэчную ўдзячнасць за плённае супрацоўніцтва і зычу, каб своечасова для вас свяціла сонца і ішлі дажджы, усміхалася ўдача і хапала сіл ажыццявіць усё задуманае!

Шаноўныя работнікі і ветэраны ААТ “Лунінецкі райаграсервіс”! Прыміце шчырыя ВІНШАВАННІ з прафесійным святам!

Сёння вы па праву заслугоўваеце ўдзячнасці за нялёгкую, але высакародную працу. Ваша любоў да прафесіі, адданасць выбранаму шляху выклікаюць бязмежную павагу. Няхай родная зямля, сагрэтая клопатам, стараннем, цярпеннем, вопытам і ведамі, радуе багатым ураджаем. Нізкі паклон за вернасць адвечнай сялянскай справе! Ад усёй душы жадаем здароўя, міру, дабрабыту, дастатку, упэўненасці і аптымізму. Няхай усе планы і пачынанні абавязкова завяршаюцца з поспехам! Са святам!

Адміністрацыя і прафкам арганізацыі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть