Лунінецкі раён: КСУП "Чучавічы" - стаўка на малако
75 год таму на карце Чучавіцкага сельсавета паявілася першая сельгасарцель «Чырвоны Партызан», угоддзі якога налічвалі ўсяго 105 гектараў. Безумоўна, з тых часоў усё змянілася карэнным чынам, і сёння сельгаспрадпрыемства «Чучавічы» ўпэўнена глядзіць у заўтрашні дзень.
Андрэй Макоўскі ўзначальвае гаспадарку сёмы год. У калектыве – 143 чалавекі. Стаўку робяць на малако.
Работнікі задзейнічаны на фермах – дзвюх малочнатаварных, па адной – па дарошчванні жывёлы і па адкорме. Сёлета ўвялі ў эксплуатацыю цялятнік і арт-свідравіну на тэрыторыі МТФ №2 на 600 галоў. Зараз вядзецца актыўнае будаўніцтва яшчэ аднаго цялятніка, дзе будзе вырошчвацца маладняк прафілакторнага перыяду на 200 галоў.
Сёння на парадку дня – традыцыйныя восеньскія клопаты: падымаецца зябліва, вывозяцца і ўносяцца арганіка і мінеральныя ўгнаенні ў глебу. Убраць ураджай – адна справа, іншая – яго пасеяць, прычым, якасна і своечасова.
– Перагортваючы юбілейную, святочную старонку ў летапісе калектыву, дзякую работнікам за добрасумленныя адносіны да сваіх абавязкаў, – падкрэсліў кіраўнік. – Прыемна назіраць, як удала спалучаюцца вопыт і мудрасць старэйшых калег з энергіяй і запалам маладых спецыялістаў. Замацаваць новыя кадры складана. Маем патрэбу ў механізатарах і спецыялістах заатэхнічнай службы. Плануем забяспечыць такія ўмовы, каб яны прыязджалі да нас і заставаліся, стваралі сем’і, нараджалі дзяцей... Напярэдадні свята віншую калектыў і ветэранаў гаспадаркі, жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту і аптымізму!
Адміністрацыя і прафкам дзяржаўнага прадпрыемства «Чучавічы» ВІНШУЮЦЬ калектыў і ветэранаў працы з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!
Так хочацца здароўя пажадаць
I дабрабыту, шчасця і спакою,
I словы ўдзячнасці сказаць,
Нягоды ўсе змахнуць рукою!
Хай кожны дзень нясе дабро
I сонца дорыць свой праменьчык,
А душу сагравае хай любоў
І ў вачах гарыць агеньчык!
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram