Лунінецкі раён: ФГ "Юліян" - стаўка на сям'ю
Асаблівы гонар фермерскай гаспадаркі "Юлиян" – малочнатаварная ферма. З 2016 года ўпраўляе аддзяленнем жывёлагадоўлі Ірына Грыневіч:
– Вырошчванне буйной рагатай жывёлы ў свой час было своеасаблівым хобі майго бацькі Міхаіла Грыневіча, – адзначае Ірына Міхайлаўна. – Утрымлівалі 100 жывёлін і толькі для таго, каб не прападалі нерэалізаваныя рэшткі агародніны і зерня.
Сённяшняя ферма – гэта своеасаблівы гарадок з 8-мі сучаснымі ўтульнымі будынкамі, дзе ўтрымліваецца 1250 галоў буйной рагатай жывёлы. З іх 500 кароў дойнага статка. Сярэдні надой на 1 карову ў год складае 9 тысяч кілаграмаў.
– Мая мэта – гэты паказчык давесці да 12 тысяч кілаграмаў, – кажа Ірына Міхайлаўна. – Планка вельмі высокая, але дасягальная. Жывёлагадоўлі ў гаспадарцы надаецца вялікая ўвага. У нас моцная кармавая база, сучасная тэхніка і магчымасць пастаянна ўдасканальваць свае веды. Па спецыяльнасці я – аграном. Закончыла Горацкую сельгасакадэмію, а жывёлагадоўлю вывучаю на практыцы, апошнім часам з дапамогай спецыялістаў кампаніі па выпуску прэміксаў для жывёлы. Цеснае супрацоўніцтва вельмі прадуктыўнае. Разам складаем рацыёны, разам сочым за вынікамі, уносім, калі трэба, карэктывы. Вельмі важнай часткай супрацоўніцтва з’яўляецца навучанне праз семінары, прэзентацыі і майстар-класы. Каб дасягнуць пастаўленай мэты, вялікую ўвагу надаем генетыцы пагалоўя. У гэтым напрамку працуем пастаянна. Калектыў на ферме дружны і ўмелы. Што вельмі важна ў нашай справе.
Дарагія працаўнікі гаспадаркі, паважаныя калегі! Шчыра віншую вас з прафесійным святам!
Жадаю вам моцнага здароўя, доўгіх год жыцця, дабрабыту і новых поспехаў у нашай няпростай справе. Няхай праца заўсёды акупаецца багатым ураджаем і годнымі вынікамі, а кожны новы дзень прыносіць радасць і задавальненне!
Вы в сельском хозяйстве, как рыба в воде,
Так пусть же во всем вам, всегда и везде,
Удача сопутствует, просто везет,
И счастье пусть вас непременно найдет!
З павагай – Міхаіл ГРЫНЕВІЧ.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram