Марш Мендельсона прозвучал для 237 пар в Лунинецком районе
За тры кварталы 2023 года ў Лунінецкім раёне ўрачысты марш Мендэльсона прагучаў для 237 пар: 158 – у Лунінцы, 42 – у Мікашэвічах, 19 – Дварэцкім сельвыканкаме, 5 – Лахвенскім, па 3 – Дзятлавіцкім і Рэдзігераўскім, па 2 – Гарадоцкім і Лунінскім, па 1 – Бастынскім, Вулькаўскім і Сінкевіцкім, паведаміла "Лунінецкім навінам" начальнік аддзела ЗАГС Лунінецкага райвыканкама Святлана Яроцкая.
Вясельныя сукенкі апранулі 2 непаўналетнія дзяўчыны, яшчэ 6 – толькі дасягнулі 18-годдзя. Пячатку ў пашпартах аб шлюбе паставілі таксама 10 землякоў, узрост якіх перабольшыў 60-гадовую мяжу. У тым, што да такога важнага кроку ў жыцці людзі ставяцца адказна, пераконвае сярэдні ўзрост: мужчын – 31 год, жанчын – 29. Сімвалічныя рэкорды належаць 17-гадовай нявесце і 18-гадоваму жаніху, а таксама 72-гадовай нявесце і 78-гадоваму жаніху. Выбраннікамі часцей станавіліся беларусы. Таксама зарэгістравана 5 шлюбаў з грамадзянамі Расійскай Федэрацыі, Грузіі і Азербайджанскай Рэспублікі.
За студзень-верасень 24 пары, якія не мелі агульных непаўналетніх дзяцей і маёмасных спрэчак, скасавалі афіцыйныя адносіны. Няўдалай аказвалася пераважна першая спроба займець сямейнае шчасце. Але былі выпадкі, калі людзі перажывалі другі, трэці і нават шосты развод… Узрост сярэднестатыстычнага былога мужа – 39 год, жонкі – 37. Мінімальная працягласць шлюбу склала крыху больш як 10 месяцаў, максімальная – без малога 35 год.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram