Мікашэвічы адзначаюць Дзень горада!
МикашевичиНовости районаОбщество

Мікашэвічы адзначаюць Дзень горада!

Шаноўныя жыхары горада Мікашэвічы! Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём горада! 

Гэта свята, якое аб’ядноўвае ўсіх без выключэння, хто любіць Мікашэвічы і шчыра клапоціцца аб дабрабыце малой радзімы. Мы ўзгадваем слаўную гісторыю населенага пункта, гараджан, якія пакінулі значны след у яго летапісе. 

Мікашэвічы дынамічна развіваюцца, валодаюць значным эканамічным і культурным патэнцыялам, год ад года становяцца прыгажэйшымі. Актыўна вядзецца будаўніцтва, добраўпарадкоўваюцца вуліцы і двары. Жыхары – людзі працавітыя, таленавітыя і энергічныя, а гэта значыць, што ў іх наперадзе – новыя важныя дасягненні і яркія перспектывы. Звяртаючыся да вас, дзякуем за добрасумленную працу кожнаму на сваім месцы, за дапамогу, за любоў да роднага горада. 

Дарагія землякі! Прыміце пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру і радасці. Няхай у ваша жыццё час прыносіць толькі прыемныя перамены, няхай моцнымі будуць сем’і, а дзеці растуць здаровымі і шчаслівымі! Са святам, дарагія землякі! З днём нараджэння, Мікашэвічы! 

Раённы выканаўчы камітэт. 

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть