МикашевичиНовости районаОбщество
Мікашэвічы. Іншаземныя краявіды ў Першым рэгіёне (Лунінецкі раён)
Гранітны кар’ер у Мікашэвічах з’яўляецца самым вялікім у Еўропе.
На гэтым месцы працуе РУВП «Граніт», які здабывае кожны год па 11 мільёнаў тон друзу.
На момант стварэння фота, памер кар’ера складаў 1860 метраў у шырыню і 2985 метраў у даўжыню. Яго глыбіня 130 метраў, але, паводле прагнозаў, да канца выпрацоўкі яна дасягне рэкордных 220 метраў. Паколькі кар’ер распрацоўваецца паступова, з дапамогай накіраванай серыі выбухаў, ён нагадвае вялізны амфітэатр. Па перыметры ўтвараюцца магутныя прыступкі, якія тут называюць гарызонтамі, якія нагадваюць горныя дарогі-серпантыны. Каб дабрацца да дна, трэба пераадолець цэлых 17 такіх.
Фотафакт ВАСЬКАПИЛОТ, 2021 год