На даму сацыяльную дапамогу атрымліваюць 86 челавек у Мікашэвічах
МикашевичиНовости районаОбщество

На даму сацыяльную дапамогу атрымліваюць 86 челавек у Мікашэвічах

Філіял тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Мікашэвічах існуе больш як 10 год. Расказвае яго загадчык Алёна Сумар:

– На працягу ўсяго існавання нашай службы асноўнымі накірункамі дзейнасці калектыву заставаліся сацыяльнае абслугоўванне на даму (сёння 86 пажылых гараджан і інвалідаў ахоплены 13 сацыяльнымі работнікамі і 2 сядзелкамі), работа з грамадзянамі паважанага ўзросту і маладымі інвалідамі ў паўстацыянарнай форме.

Усе спецыялісты філіяла характарызуюцца добразычлівасцю, чуласцю і жаданнем прыйсці на дапамогу тым землякам, хто мае ў ёй патрэбу. Вельмі прыемна, што ў калектыве ёсць людзі, якія працуюць з моманту адкрыцця ўстановы. Асаблівага гонару і пашаны заслугоўваюць тыя, хто пры-свяціў службе 20 і 30 год – напрыклад, Галіна Беластоцкая і Святлана Дубейка. Віншую работнікаў і ветэранаў са святам! Дзякуй вам за добрасумленную працу, цярпенне, дабрыню і неабыякавасць у такой няпростай, але вельмі важнай і патрэбнай рабоце!

На здымку: Аксана Маркевіч, Алена Зінюк, Галіна Карпец, Алёна Сумар, Вольга Шэляговіч, Вікторыя Самусевіч і Ала Пуляк.

Наталля Паўлюкевіч

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть