На вуліцы Віленскай у Лунінцы будзе абмежавана хуткасць руху транспарту
МикашевичиНовости районаОбществоЛісты ў "ЛН"

На вуліцы Віленскай у Лунінцы будзе абмежавана хуткасць руху транспарту

У «Лунінецкіх навінах» узнімалі тэму абмежавання хуткасці руху транспарту на вуліцы Віленская ў райцэнтры ў мэтах бяспекі.

У размове з намеснікам старшыні райвыканкама Сяргеем Чарненкам дасягнута дамоўленасць аб разглядзе праблемы камісіяй па бяспецы дарожнага руху. І вось у рэдакцыю газеты прыйшоў ліст за подпісам начальніка аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС Сяргея Антановіча, у якім адзначана: “Камісіяй прынята рашэнне аб абмежаванні максімальнай хуткасці руху да 40 кіламетраў у гадзіну на ўчастку дарогі па вул. Віленская ад перакрыжавання з вул. Смаленскай да СШ №3 г. Лунінца. Выкананне работ па ўстаноўцы адпаведных дарожных знакаў запланавана да 1 лістапада 2022 года”.

Подписывайтесь на наш канал в Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть