МикашевичиНовости районаОбщество
Новы начальнік аддзела землеўпарадкавання Лунінецкага райвыканкама
У Лунінецкім райвыканкаме адбыліся кадравыя змяненні. На пасаду начальнік аддзела землеўпарадкавання назначаны Юрый Яшчанка.
Юрый Анатольевіч нарадзіўся ў 1991 годзе ў в. Лунін. Вучыўся ў Пінскім дзяржаўным аграрным тэхналагічным каледжы, потым у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці “землеўпарадкаванне”.
Працоўную дзейнасць пачынаў у 2010 годзе дарожным рабочым у Лунінцы, пазней удасканальваў прафесію ў дарожна-будаўнічых арганізацыях Мінскай вобласці. Вярнуўшыся на малую радзіму, зноў уладкаваўся ў ДРСУ-101, дзе неўзабаве стаў інжынерам па ахове працы. У 2021 годзе назначаны загадчыкам сектара па рабоце з юрыдычнымі асобамі аддзела землеўпарадкавання Лунінецкага райвыканкама.