Новыя кіраўнікі ўстаноў адукацыі Лунінеччыны
У трох навучальных установах на Лунінеччыне назначаны новыя кіраўнікі.
Так, самую вялікую ў раёне – СШ №2 г. Лунінца – узначаліў Эдуард Сцяпанавіч Антановіч, які пасля заканчэння Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна з 2000 года выкладаў геаграфію і біялогію ў Палескай СШ.
Вольга Васільеўна Ванюк з таго ж года працавала выхавальнікам дашкольнай адукацыі ў Любачынскім дзіцячым садзе, у 2006-ым закончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова. Цяпер кіруе гэтай дашкольнай установай.
У Любанскую сярэднюю школу вярнуўся Валерый Міхайлавіч Краснікевіч. У 1999 годзе ён закончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт, да 2006 служыў у органах Міністэрства ўнутраных спраў, потым працаваў настаўнікам фізкультуры і сацыяльным педагогам у Любанскай СШ, намеснікам начальніка па фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў аддзеле адукацыі, старшынёй Сінкевіцкага сельвыканкама і в.а. кіраўніка Мікашэвіцкага гарвыканкама.