Падведзены вынікі прызыўнай кампаніі ў Лунінецкім раёне
МикашевичиНовости районаОбщество

Падведзены вынікі прызыўнай кампаніі ў Лунінецкім раёне

У міжрайваенкамаце Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў прайшло пасяджэнне раённай прызыўнай камісіі пад старшынствам Анатоля Захаркевіча, на якім падведзены вынікі сёлетняй кампаніі.

З дакладам выступіў начальнік аддзела прызыву на ваенную службу падпалкоўнік Руслан Клюкач. Паводле яго слоў, своечасова і ў поўнай меры выканалі ўсе запланаваныя на восень мерапрыемствы, справіліся з пастаўленымі задачамі ўлікова-прызыўнай работы. Дзякуючы тэматычным фотаслайдам з дыяграмамі, члены камісіі азнаёміліся са становішчам спраў як у вобласці, так і ў раёне. 

Статыстыка сведчыць аб некаторых тэндэнцыях па розных накірунках дзейнасці. Так, са станоўчага боку адзначаны факт паступовага павелічэння колькасці жыхароў мужчынскага полу Лунінеччыны, прынятых на воінскі ўлік. Таксама выкананы план па адпраўках на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Сёлета больш як 160 землякоў накіравалі ва Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь, унутраныя войскі МУС і органы пагранічнай службы. Апошнія, як і сілы спецыяльных аперацый, карыстаюцца найбольшай папулярнасцю сярод прызыўнікоў. 

Назіраецца добрая тэндэнцыя да павелічэння катэгорыі прыдатнасці. Гэты паказчык з'яўляецца адным з самых высокіх на Брэстчыне. Адпаведна істотна меншае колькасць тых, каго прызнаюць непрыдатнымі да ваеннай службы. Значна павялічылася колькасць грамадзян, якія выбіраюць прафесію ваеннага, а таксама паступаюць на службу па кантракце. Усё сведчыць пра павышэнне прэстыжу да арміі.

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть