Паважаныя работнікі машынабудаўнічага комплексу! Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
МикашевичиНовости районаОбществоЭкономикаПромышленность

Паважаныя работнікі машынабудаўнічага комплексу! Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Паважаныя работнікі машынабудаўнічага комплексу! Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Гэта свята работнікаў адной з вядучых галін прамысловасці Беларусі. Поспехі машынабудаўнічага комплексу сёння ў многім вызначаюць узровень развіцця нашага грамадства і рост дабрабыту грамадзян. Важную ролю машынабудаванне адыгрывае і ў сацыяльна-эканамічным развіцці Лунінецкага раёна. Дзякуючы вашай кваліфікаванай працы, ствараецца якасная прадукцыя, якая атрымала прызнанне ў краінах блізкага і далёкага замежжа. Шчыра верым, што высокі прафесіяналізм, багаты вопыт і адданасць любімай справе дазволяць і ў далейшым паспяхова развіваць галіну, укараняць у вытворчасць сучасныя распрацоўкі, асвойваць новыя рынкі збыту.

Дзякуем усім работнікам і ветэранам комп-лексу за добрасумленную працу! Жадаем вытворчых дасягненняў, моцнага здароўя, шчасця, радасці і міру! Поспеху, удачы, дабрабыту зычым вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.




Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть