Паважаныя землякі! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
Паважаныя землякі! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
Гэтае свята – даніна павагі слаўнаму мінуламу нашай краіны і сімвал аднаўлення гістарычнай справядлівасці. Ён з’яўляецца запаветам будучым пакаленням берагчы суверэнітэт, нацыянальнае адзінства і мір на роднай зямлі. Патрыятызм, грамадзянскасць і адказнасць за лёс краіны на працягу многіх стагоддзяў змацоўваюць народ, дапамагаюць яму пераадольваць выпрабаванні, ствараць моцную дзяржаву. Толькі разам мы зможам забяспечыць годнае цяперашняе і будучае Радзімы! Няхай узаемапавага, міласэрнасць, давер, здольнасць ствараць і аб’ядноўвацца для дасягнення агульных мэт застаюцца нашымі маральнымі арыенцірамі, сэнсам паўсядзённага жыцця.
У гэты святочны дзень жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра! Няхай гэтае свята аб’яднае нас на стварэнне і працоўны подзвіг у імя працвітання Лунінеччыны і роднай Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.