Праграма святкавання ў Лунінцы і Мікашэвічах 80-ай гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
МикашевичиНовости районаОбщество80 лет Победы

Праграма святкавання ў Лунінцы і Мікашэвічах 80-ай гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Праграма святкавання 80-ай гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 9 Мая

г. Лунінец

з 9.00 – выязны святочны гандаль, работа індывідуальных прадпрымальнікаў (вул. Савецкая, Піянерская);

9.00-15.00 – выстава малюнкаў “Пераможны май”, падрыхтаваная навучэнцамі дзіцячай школы мастацтваў (перасячэнне вул. Савецкай і 50 год Кастрычніка); інтэрактыўныя пляцоўкі: музейная – “Ніхто не забыты, нішто не забыта” (вул. Савецкая каля краязнаўчага музея), “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі” (пл. Леніна), літаратурная – “І зноў Май. Салют. Перамога!” (вул. Савецкая каля помніка Я. Коласу);

9.00-15.00, 17.00-22.50 – работа атракцыёнаў (вул. Савецкая);

10.00-11.00 – урачысты мітынг, шэсце святочных калон працоўных калектываў (пл. Леніна);

11.00-11.15 – шэсце ваеннаслужачых і прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў (вул. Чырвоная);

11.15-11.40 – парад ваеннай і тэматычнай тэхнікі (вул. Чырвоная);

11.40-12.00 – ускладанне кветак да абеліскаў (гарадскі сквер);

12.00-15.00 – забаўляльная праграма з майстар-класамі для дзяцей “Мы – спадчыннікі Перамогі” (пл. Леніна каля ЦДТ);

12.00 – работа палявой кухні (пляцоўка каля кінатэатра “Кастрычнік”);

12.00-12.30 – канцэрт народнага духавога аркестра ГДК “Жыві, квітней, пераможны май” (пляцоўка каля ДШМ па вул. Савецкай);

12.00-14.00 – святочная канцэртная праграма “Перамога – адна на ўсіх” (пл. Леніна);

12.30-14.30 – канцэрт навучэнцаў і выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў г. Лунінца “Пад яркім салютам Перамогі” (пляцоўка каля ДШМ па вул. Савецкай);

12.30-15.30 – спартыўная пляцоўка “Кубак Перамогі” (вул. Савецкая каля стадыёна “Палессе”);

13.00-14.00 – ваенна-патрыятычная квэст-гульня “Пакаленне пераможцаў” (вул. Савецкая каля стадыёна “Палессе”);

13.00-15.00 – канцэртная праграма “Салют, Перамога!” (мікрараён Сельгастэхніка,
вул. Давыдава каля магазіна “Авоська”);

14.30-15.00 – флаг-шоу “Спадчыннікі Вялікай Перамогі” (вул. Савецкая каля ДШМ);

20.00-01.00 – вячэрняя святочная праграма “Песні Вялікай Перамогі” (пл. Леніна);

22.55 – акцыя “Разам пяём “Дзень Перамогі” (пл. Леніна);

23.00 – феерверк.

Да ўвагі аўтааматараў!

Рух транспартных сродкаў будзе перакрыты: з 8.00 да 16.00 і з 20.00 да 01.00 – на вуліцах Савецкая, Піянерская, 50 год Кастрычніка; з 10.00 да праходу тэхнікі – на Чырвонай (ад светлафора каля магазіна «Верас» да перасячэння з вул. 50 год Кастрычніка). Напярэдадні – 8 мая вечарам – просьба не паркаваць аўтамабілі на стаянках каля ГДК і райвыканкама.

г . Мікашэвічы

8.00-20.00 – музычнае агучванне плошчы Палаца культуры;

9.30-10.00 – шэсце калоны ад Палаца культуры да плошчы Каржа;

9.45-10.45 – ганаровая варта каля Брацкай магілы на плошчы Каржа;

10.00-10.30 – урачысты мітынг і ўскладанне кветак;

10.30-11.00 – святочны канцэрт;

11.00-12.00 – марафон Перамогі ад плошчы Каржа да Палаца культуры;

12.00-13.00 – аўтапарад стылізаванай тэхнікі “Дарога Перамогі”;

13.00-14.00 – фотазона з удзелам аўтамабіляў з парада;

13.00-20.00 – выстава ваеннай тэхнікі, палявая кухня на пляцоўцы каля ГЦ “Аміга”;

16.00 – футбольны матч на стадыёне;

20.00-22.00 – святочны канцэрт;

22.00-24.00 – дыскатэка;

23.00 – салют.

З 10.00 да 22.00 будуць працаваць выязны гандаль (стаянка магазіна «Задыяк» па вул. Першамайскай) і дзіцячыя атракцыёны (лесапаркавая зона).

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть