Праграмы святкавання Дня Незалежнасці ў Лунінцы і Мікашэвічах
МикашевичиНовости районаОбщество

Праграмы святкавання Дня Незалежнасці ў Лунінцы і Мікашэвічах

Праграма святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня г. Лунінец

гарадскі сквер:

9.30 – ускладанне кветак да абеліскаў;

плошча Леніна, вул. Савецкая:

9.30-14.00 – выстава малюнкаў навучэнцаў Лунінецкай ДШМ “Квітнеючая Беларусь”, экспанатаў з фондаў краязнаўчага музея, вырабаў майстроў народнай творчасці “Скарбы Лунінеччыны”, літаратуры і друкаваных выданняў бібліятэчных фондаў “Беларусь – гэта мы!”; вырабаў дзіцячай творчасці “Мая краіна Беларусь”;

10.00-11.00 – урачысты мітынг;

11.00-14.00 – святочны канцэрт “Я люблю цябе, Белая Русь!”;

11.30-14.00 – праграма для дзяцей “Гуляць, каб не  сумаваць”;

20.00-24.00 – вячэрняя праграма;

22.55 – акцыя “Спяём гімн разам!”;

23.00 – святочны феерверк;

стадыён «Палессе»:

11.00-14.00 – спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы: дартс, штурханне гіры, армрэстлінг, бокс, валейбол, баскетбол, міні-футбол;

11.30-13.00 – выстава ўзораў стралковай зброі і абмундзіравання ваеннаслужачых сіл спецыяльных аперацый.

З 8.00 да 16.00 і з 20.00 да 24.00 будзе перакрыты рух транспартных сродкаў па вул. Савецкая, Піянерская, 50 год Кастрычніка; з 9.00 да 16.00 і з 20.00 да 24.00 на вуліцах Савецкая і Піянерская будуць працаваць атракцыёны, індывідуальныя прадпрымальнікі і святочны гандаль.

Праграма святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня г. Мікашэвічы

плошча Палаца культуры РУВП «Граніт»:

9.00-10.30 – музычнае агучванне;

10.30-11.00 – урачысты мітынг;

11.00-11.30 – ускладанне вянкоў і кветак да Брацкай магілы на плошчы Каржа;

11.00-12.00 – святочны канцэрт з удзелам ДМШМ, гарадской бібліятэкі, Цэнтра дзіцячай творчасці, СШ №1, СШ №2 і гімназіі імя У.І. Нядзведскага;

12.00-13.00 – канцэрт ваеннага аркестра Пінскага пагранічнага атрада Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь;

20.00-23.00 – канцэрт з удзелам групы «Аура», дуэта баяністаў «Ва-Банк», спевакоў Улады, Івана Буслая.

З 10.00 да 23.00 будуць працаваць выязны гандаль (тэрыторыя каля магазіна «Задыяк») і дзіцячыя атракцыёны (лесапаркавая зона).

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть