“Прамую лінію” і прыём грамадзян правядзе намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
МикашевичиНовости районаОбществоПрямая линия

“Прамую лінію” і прыём грамадзян правядзе намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

8 лютага з 14.00 да 15.30 па тэлефоне 3-13-70 правядзе “прамую лінію” і асабісты прыём грамадзян у будынку Лунінецкага райвыканкама намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Станіслаў Антонавіч НАРКЕВІЧ.

Папярэдні запіс на асабісты прыём будзе ажыццяўляцца ў рабочыя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00, 7 лютага – да 13.00 па тэлефоне 2-13-08.

У час “прамой лініі” і асабістага прыёму грамадзяне могуць падзяліцца з прадстаўніком Камітэта прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, выказацца наконт работы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў, арганізацый, дзейнасці кантраліруючых і наглядных органаў. Спектр тэм, хвалюючых Камітэт дзяржкантролю, разнастайны: ад пытанняў выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы да работы службовых асоб з грамадзянамі, развіцця аб’ектаў прыдарожнага сервісу, аграэкатурызму і інш.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть