МикашевичиНовости районаОбщество80 лет Победы
Працягваем ствараць народны фотаальбом "Салдаты Перамогі"

Памяць пра дзеда захоўвае Тамара Акунькова з Іванаўскай вобласці ў Расіі. Усцін Дзям’янавіч Грышкевіч (01.06.1900-28.09.1991) нарадзіўся ў Азярніцы ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Пасля вызвалення Беларусі, у святочны дзень – 7 лістапада 1944 года – Лунінецкім райваенкаматам быў прызваны ў Савецкую армію. У баях быў паранены і праходзіў лячэнне пад Мажайскам. Хутка аднавіў сілы і разам з саслужыўцамі Перамогу сустрэў у Берліне.
Нагадаем, што ўклад у праект можа зрабіць кожны. Пагартайце ў вольны час сямейныя фотаальбомы, знайдзіце там здымкі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Дзяліцеся з намі, а мы надрукуем іх на старонках “Лунінецкіх навін”. Прыносьце ці дасылайце іх у рэдакцыю: пл. Леніна, 12, 225644, г. Лунінец Брэсцкай вобласці. Калі зручна – адпраўляйце ў месенджары Viber +375445522665 ці ў прыватных паведамленнях у сацыяльных сетках у каналах "Лунінецкіх навін" Не забывайце напісаць некалькі радкоў тэксту пра герояў фотаздымкаў, а таксама пакінуць свае кантактныя даныя.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram