Прыміце самыя шчырыя віншаванні з веснавым Святам працы!
МикашевичиНовости районаОбщество

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з веснавым Святам працы!

Паважаныя працаўнікі Лунінца і Лунінецкага раёна! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з веснавым Святам працы!

Першамай – дзень, без якога немагчыма ўявіць святочны каляндар беларускага народа, які адрозніваецца самаадданай працавітасцю. Для многіх з нас ён, як і раней, застаецца сімвалам салідарнасці людзей працы. У гэты дзень ушаноўваем мірную стваральную працу і прафесіяналізм, без якіх немагчыма дынамічнае развіццё і дабрабыт нашай Радзімы. Гэтыя рысы ў поўнай меры ўласцівыя землякам, якія ўмеюць працаваць і дабівацца поспехаў у сваёй справе. Выказваем павагу і ўдзячнасць ветэранам працы, усім работнікам Лунінеччыны, рукамі і розумам якіх ствараецца эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял раёна. 

Вялікі дзякуй усім, хто штодня выпускае якасную прадукцыю, вырошчвае хлеб, сваімі сумленнымі адносінамі да справы выхоўвае ў падрастаючага пакалення павагу да працоўных традыцый нашага народа. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, міру, шчасця, поспехаў і цікавай работы!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть