Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Прыміце віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Прыміце віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Прыміце віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Паважаныя жыхары Лунінеччыны! Прыміце віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Першае верасня – асаблівае, натхняльнае свята, напоўненае светлымі чаканнямі. Для першакласнікаў яно адчыняе дзверы ў свет адкрыццяў і дасягненняў, а для выпускнікоў – становіцца часам вызначэння галоўных жыццёвых арыенціраў і ўпэўненага руху да пастаўленых мэт.

Лунінеччына па праве ганарыцца сваімі таленавітымі вучнямі і высокапрафесійнымі педагогамі. Нашы настаўнікі не проста перадаюць веды, але і выконваюць найважнейшую місію – выхоўваюць у маладым пакаленні любоў да роднай зямлі, адказнасць, працавітасць і лепшыя чалавечыя якасці.

Сёння ў садах, школах і каледжах раёна створаны ўсе ўмовы для раскрыцця патэнцыялу кожнага дзіцяці. Дзякуючы падтрымцы дзяржавы і мясцовых улад, а таксама ініцыятыве педагагічнай супольнасці, навучальныя ўстановы паспяхова ўкараняюць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, развіваюць інавацыйныя і здароўезберагальныя праекты, бесперапынна абнаўляюць матэрыяльна-тэхнічную базу.

Выказваем глыбокую падзяку педагогам за іх мудрасць, адданасць справе і душэўную шчодрасць. Вучням жадаем невычэрпнай цікавасці да вучобы, настаўнікам, выхавальнікам і выкладчыкам – аптымізму і здароўя, бацькам – вытрымкі і гонару за поспехі сваіх дзяцей.

Няхай новы навучальны год прынясе радасць пазнання, адкрыццяў і творчых перамог! Са святам! З Днём ведаў!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Следующая новость →